Праз Гарадзеншчыну пройдзе міжнародны роварны маршрут



Выключна беларускі праект, які рэалізуецца сябрамі менскага роварнага таварыства і фінансаваны амбасадай ЗША прадугледжвае, што маршрут будзе часткова пралягаць праз Гарадзеншчыну.

Ён будзе ўключаны ў транспамежны роварны маршрут ад заходняй Ірляндыі да Масквы (Расейская Федэрацыя). Плануецца, што беларуская частка праекту будзе адкрыта ў чэрвені наступнага 2016-га году. Рэалізатарам праекту патрэбная валанцёрская дапамога.

Кажа кіраўнік гарадзенскага аб’яднаньня „ВелаГродна” Юлія Каляда:

Яшчэ не даследаваны значныя кавалкі маршруту па Гарадзеншчыне, асабліва ў раёне Белавежскай пушчы ды Налібакаў. Кантакты з арганізатарамі можна знайсьці на сайце eurovelo.by.

suscynski_mapaeurovelo2-1

suscynski_mapaveloeura2

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя