Праз суд спагнаць завінавачаныя грошы з прадпрыемства



Машыніст вежавага крану 5 разрада, сябра незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Сахарук з Берасця праз суд вырашыў спагнаць з прадпрыемства, будаўнічага трэста № 8, працэнты за несвоечасова выплачаныя грошы пры разліку.

Аляксандр Сахарук:

– Каб па закону выплацілі сумму, якую прадугледжвае ў гэтай сітуацыі закон. 1 млн 104 тысячы 600 рублёў – там такая сума.

Кіраўнік Берасцейскага рэгіянальнага аддзялення Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк ухваляе барацьбу Сахарука за свае правы

– Рабочыя даведзеныя да прававой непісьменнасці. Лічаць, як кіраўнік зрабіў, так і трэба. Я лічу, што кваліфікаваныя рабочыя павінны быць адукаваныя і юрыдычна, і гэта правільна, калі рабочы ведае свае правы. Ён нічога не патрабуе лішняга, а толькі тое, што яму прадугледжана па заканадаўству.

Прадстаўнік будаўнічага трэста ў судзе зыск былога работніка не прызнаў. Але ад каментароў адмовіўся. Разгляд справы ў судзе Ленінскага раёна горада Берасця працягнецца 24 ліпеня.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя