Прэмія «За абарону правоў чалавека – 2021»: Леанід Судаленка, Лілія Уласава, Максім Знак і Дзмітрый Лаеўскі



Прэмія «За абарону правоў чалавека – 2021» Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасьцяў Эўропы (ССВЕ) прысуджаная беларускім юрыстам Леаніду Судаленку, Ліліі Уласавай, Максіму Знаку і Дзмітрыю Лаеўскаму, а таксама ўсім адвакатам у Афганістане, якія знаходзяцца ў небясьпецы.

Як паведамляе «Вясна», цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 10 снежня падчас пленарнай сесіі Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцяў Еўропы з удзелам у якасьці асноўнай дакладчыцы аб правах чалавека Вярхоўнага камісара ААН Мішэль Бачэлет праз відэасувязь.

Чатыры беларускія юрысты атрымалі прэмію за тое, што вызначыліся сваёй мужнасцю, рашучасцю і адданасцю абароне асноўных правоў грамадзян і вяршэнства закона ў Беларусі.