Прэс-сакратар БПЦ назваў разгром мемарыялаў Бандарэнкі «сатанінскім»



Старшыня сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сяргей Лепін на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку” асудзіў знішчэнне сілавікамі мемарыяла Рамана Бандарэнкі ў двары на вуліцы Чарвякова ў Менску („плошча Перамен”).

„Не разумею, навошта гэты здзек з партрэтаў забітага, з кветак у яго памяць, навошта гэтае сатанінскае зневажанне лампад і абразкоў, барацьба з імправізаваным мемарыялам у двары яго дома, уздоўж дарог?.. У чым сэнс? Не ўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленне — яны ўзгодненыя? З кім?” — напісаў Лепін.

belapan.by