Прэсавы сакратар БПЦ Сяргей Лепін звольніўся пасля крытыкі Лукашэнкі 



Прэсавы сакратар БПЦ Сяргей Лепін падаў прашэнне аб звальненні з пасады па ўласным жаданні. Кіраваць інфармацыйным аддзелам Беларускай праваслаўнай царквы будзе Юрый Сакалоўпіша афіцыйны сайт Беларускай Праваслаўнай Царквы.

27 лістапада мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін прызначыў выконваючым абавязкі старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускай Праваслаўнай Царквы Юрыя Сакалова.

Патрыяршы Экзарх задаволіў прашэнне протаіерэя Сергія Лепіна аб звальненні па ўласным жаданні і выказаў яму падзяку за шматгадовую працу на пасадзе кіраўніка інфармацыйнага аддзелу БПЦ.

Беларускае  Радыё Рацыя