Прэзентацыя кніг Паўла Севярынца ў Бярозе



У Бярозе адбылася прэзентацыя першай кнігі “Беларусалім” – “Золак” – беларускага пісьменніка, публіцыста і палітыка Паўла Севярынца. Аўтар па-мастацку вельмі ўмела і цікава абрысаваў сюжэтную лінію кнігі пра Беларусь, якая прачынаецца з цемры. Кажа Павел Севярынец:

Я зрабіў спробу напісаць раман пра канец свету, які пачынаецца ў Беларусі. Чаму менавіта ў Беларусі? Цэнтральнае біблейскае прароцтва пра канец свету мае прамое дачыненне да Беларусі.

Удзельнікаў прэзентацыі зацікавіла не толькі кніга “Беларусалім”. Зачапілі за жывое і іншыя кнігі, змест якіх коратка апісаў аўтар. Такія як: “Беларуская хрысціянская дэмакратыя 1917-2017”, “100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”, “Люблю Беларусь” і пра “Беларускую хрысціянскую азбуку” бацькі Паўла Канстанціна Севярынца, кажуць людзі:

З Паўлам я бачыўся не першы раз. Ён уражвае, дае нейкую веру, надзею, што што-небудзь будзе, бо жыццё паказвае другое.

– Вельмі спадабалася кніга пра 100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Прыйшоўшыя на прэзентацыю змаглі набыць кнігі, якія ім найбольш спадабаліся паводле аповедаў Паўла Севярынца пра іх.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя