Прэзентацыя кнігі „Хронікі БІНІМу” ў Нью-Ёрку



1 кастрычніка ў Нью-Ёрку, у грамадскай зале Сабору БАПЦ Кірылы Тураўскага адбылася прэзентацыя кнігі Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча „Хронікі БІНІМу”.

„Хронікі” – гэта гісторыя Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва, расказаная моваю дакументаў: лістоў, успамінаў з архіваў двух старшыняў БІНІМу: Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля.

Кнігу прэзентавалі аўтарка Наталля Гардзіенка і Вітаўт Кіпель – адзін з герояў кнігі. У сваім выступе Наталля адзначыла, што БІНІМ – гэта тая арганізацыя, якая цягам 65 гадоў аб’ядноўвала беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, мастакоў, якія апынуліся на эміграцыі, і давала ім магчымасць працягваць навуковую і творчую працу.

Вітаўт Кіпель падзяліўся ўспамінамі аб сваёй дзейнасці на пасадзе старшыні, пра плён працы інстытуту за 65 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя