Прэзентацыя праваабарончага альбому адбудзецца ў Менску



12 красавіка 14.00 у Менску ў адукацыйнай прасторы Тэрыторыя правоў  (Уручча, Ложынская 16, памяшканне 404) адбудзецца прэзентацыя альбома. 

Фота з альбома:  У камеры смяротнікаў, СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага 1, Менск 2006 год. 

У альбоме 435 фотаздымкаў, прысвечаных праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, а таксама дзейнасці кампаніі  „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, якой сёлета спаўняецца 10 гадоў.

Фотаальбом “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання. 10 год змагання” быў выдадзены, дзякуючы падтрымцы Дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў Беларусі і Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека.

Альбом выдадзены на беларускай і ангельскай мовах. Англійскі варыянт фотаальбома  быў прэзентаваны падчас 7-ага Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання ў Брусэлі 28 лютага 2019 года.

Фотаальбом “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання. 10 год змагання” быў выдадзены дзякуючы падтрымцы Дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў Беларусі і Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека.

Беларускае Радыё Рацыя