Пры Берасцейскім гарвыканкаме ствараюць грамадскую раду



Адмысловая грамадская рада пры Берасцейскім гарвыканкаме можа быць ствараная ў бліжэйшыя месяцы. Пра гэта паведаміў старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі. Грамадская рада будзе займацца вырашэннем значных пытанняў для Берасця з улікам меркавання вядомых грамадскіх актывістаў горада. Пытанне знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі:

– І зараз мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час будзем вырашаць рабочыя моманты, то бок фармуляваць канкрэтныя палажэнні пра дзейнасць грамадскай рады, фарміраваць яе персанальны склад з улікам нашых інтарэсаў, з улікам інтарэсаў грамадскасці горада і натуральна з уключэннем у склад гэтай грамадскай рады некалькіх прадстаўнікоў гарвыканкама, абазнаных ва ўсёй гарадской праблематыцы.

Акрамя таго, берасцейскія дэмакраты атрымалі папярэднюю згоду ад гарадскіх уладаў аб уключэнні плошчы Свабоды ў спіс дазволеных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Беларускае Радыё Рацыя