Пры разводзе будуць прапаноўваць дапамогу медыятара



Сужонцаў пры разводзе ў судзе або ЗАГСе павінны будуць у абавязковым парадку інфармаваць пра магчымасць прымірыцца з дапамогай медыятара, паведамляе belta.by. Гэта замацавана ў новым Законе №277-3, які падпісаны кіраўніком дзяржавы ў снежні 2019 года і павінен уступіць у сілу 1 ліпеня.

У заканадаўстве замацоўваецца новае паняцце – інфармацыйная сустрэча з медыятарам. На думку міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага, альтэрнатыўны метад вырашэння канфліктаў – гэта адно з перспектыўных напрамкаў прававой палітыкі краіны.

Алег Сліжэўскі дадаў, што навіной з’яўляецца і тое, што бакі змогуць звяртацца да медыятара на любой стадыі грамадзянскага і гаспадарчага судаводства.