Прычына смерці Вітольда Ашурка ўсё яшчэ не названая



Прайшоў год са смерці палітвязня Вітольда Ашурка. Але дагэтуль ні адміністрацыя калоніі, ні сілавыя структуры не выдалі аніякай прычыны яго смерці.

Пра гэта кажа Вольга Быкоўская, журналістка і сябра Рады Руху „За свабоду”:

– Насамрэч схлусіць для дзяржаўнай сістэмы Беларусі – гэта на раз, два. Яны не могуць ні схлусіць, ні агучыць прычыну, у якую можна было б паверыць, не агучыць ні якую прычыну. Чым займалася следства? У іх быў цэлы талмуд дакументаў, яны праводзілі нейкую праверку. Крымінальную справу так і не завялі. Гэта проста нейкая квінтэсэнцыя таго, што ў Беларусі законы зараз увогуле не працуюць.

Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі нібы ад спынення сэрца. Але калі сваякі прыехалі забіраць цела, то пабачылі яго схуднелым, а галаву — забінтаванай.

З гадавінай смерці Вітольда Ашурка праваабаронцы абвясцілі 21 траўня Днём палітвязня.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]