Прыгожы “Парад нявест” у Слоніме



У Слоніме ў нядзелю, 13 жніўня, адбылося гарадское мерапрыемства “Парад нявест-2017”. Падобнае мерапрыемства праводзіцца ў Слоніме трэці раз.

Галоўным арганізатарам і натхняльнікам мерапрыемства з’яўляецца слонімскі фатограф і прадпрымальнік Уладзімір Янушэвіч.

У “Парадзе нявест” удзельнічалі як замужнія, так і незамужнія сланімчанкі, а таксама юныя “нявестачкі”. Кожная ў вясельным упрыгожванні па-свойму была прыгожая і сімпатычная. Мерапрыемства ў суправаджэннні супрацоўнікаў ДАІ і байкераў пачалося шэсцем прыгажунь па цэнтры горада. А потым на цэнтральнай плошчы каля райвыканкама адбыліся розныя конкурсы.  Усе ўдзельніцы “Парада нявест” атрымалі прызы, сярод іх і галоўны прыз – паездка ў Парыж.

Аксана Фок, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара