У гарадзенскіх школах класы пачалі сыходзіць на каранцін



Яшчэ ў двух гарадзенскіх школах дзеці захварэлі каронавірусам.

Усе кантакты першага ўзроўню – выяўлены, ізаляваны і абследаваны, знаходзяцца пад медыцынскім назіраннем, – піша “Вячэрні Гродна”. Выпадкі заражэння каронавірусам пацверджаны ў школах №№ 11 і 28. У абодвух выпадках дзеці заразіліся ў сем’ях і занеслі вірус у навучальныя ўстановы. Цяпер класы, дзе яны вучацца, на самаізаляцыі, дзеці вучацца дыстанцыйна. Захворванне ў інфікаваных праходзіць бессімптомна.

Раней стала вядома, што ў гарадзенскага школьніка, гульца юнацкай каманды па хакеі, пацвердзілі каронавірус, у выніку тры класы ў школе № 27 адправілі на каранцін.

Беларускае Радыё Рацыя