Прыйшлі з ператрусам да мамы стваральніцы Dissidentby



Марына Касінерава працуе з-за мяжы, сілавікі сёння прыйшлі да яе маці ў Бабруйску.

Марына Касінерава стварыла сайт, праз які людзі наўпрост дапамагаюць рэпрэсаваным у Беларусі і іх сем’ям. Сілавікі зранку прыйшлі з вобшукам да Людмілы Насенка ў Бабруйску.

58-гадовая Людміла Насенка працуе ў кнігарні. Сям’я звязвае ператрус з дзейнасцю прапісанай у кватэры дачкі Марыны Касінеравай. Марына — актывістка левага руху, ад 2020 года працуе ў замежжы. Яе заўважная дзейнасць — стварэнне сайта Dissidentby.com, адной з самых вычарпальных крыніц інфармацыі пра палітычных зняволеных у Беларусі. Ад 2021 года ўнутры Беларусі ўлады яго заблакавалі. Ëн даступны толькі праз VPN. Акрамя таго, Людмілу Насенку выклікалі на допыт у Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Ордар на вобшук быў па арт. 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». Пры вобшуку забралі тэлефон, планшэт, іншую тэхніку. Больш звестак пакуль няма. У спісах палітзняволеных Dissidentby.com — 1670 чалавек. На сайце размешчаныя рэквізіты для надання прамой дапамогі гэтым людзям, а таксама іх сем’ям.

[manual_related_posts]