Прыняць удзел у летніку запрашаюць берасцейскую моладзь



Яго арганізуе агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” з 21 па 26 ліпеня. Падчас летніку плануецца будоўля Дому еўрапейскіх сустрэч, а таксама забаўляльная праграма. Арганізатары запэўніваюць, што можна не толькі добра правесці час, але і пазнаёміцца з новымі і цікавымі людзьмі.

 

Адзін з галоўных арганізатараў летніка, кіраўнік агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” Зміцер Шыманскі распавёў, чаму варта наведаць моладзевую сустрэчу:

 – Я лічу, што ў гэтым мерапрыемстве варта браць удзел той моладзі, якая лічыць сябе актыўнай, неабыякавай да таго, што адбываецца вакол. Мы насычаем гэтую праграму не толькі працоўнай часткай, але і разнастайнымі адукацынымі, культурнымі мерапрыемствамі. У нас будуць адбывацца семінары па правах чалавека, будзе адбывацца вандроўка экскурсійная ў Воўчын на радзіму апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава-Аўгуста Панятоўскага.

“Будзем удзячныя за любую дапамогу ў будаўніцтве дома, якім будуць карыстацца новае пакаленне беларускай моладзі для самаразвіцця і працы на будучыню краіны”, – адзначыў Зміцер Шыманскі.

Беларускае Радыё Рацыя