Прысуд «нашаніўцам» Скурко і Марціновічу не змянілі
2 месяцы таму
Прысуд журналістам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі ў сіле. 20 траўня апеляцыю разглядала суддзя Менскага гарадскога суда Алена Ананіч. За кратамі журналісты знаходзяцца з ліпеня 2021-га.
Марціновіча і Скурко асудзілі на 2,5 года калоніі – паводле «эканамічнага» артыкула. Іх абвінавацілі ў тым, што «камуналку» за офіс плацілі па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асобаў. Шкода была ацэненая ў 10 тысяч рублёў, якія «нашаніўцы» кампенсавалі яшчэ да суда.
[manual_related_posts]