Прысуд Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі ў сіле



Менскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю на прысуд нашаніўцам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко. Прысуд застаецца ў сіле: два з паловай гады калоніі. Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 года.

Крымінальную справу супраць іх сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры). Нашаніўцаў судзілі па эканамічным артыкуле за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб.

Першапачаткова шкоду налічылі ў памеры 3500 рублёў. Потым гэтая сума вырасла да 10 тысяч. Журналісты пагасілі шкоду да суда, «Мінскводаканал» і «Мінскэнерга» адклікалі позвы.  Зараз нашаніўцы знаходзяцца ў турме ў Магілёве.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]