Бальніцы будуць аказваць кансультатыўную дапамогу



 Каб зменшыць цяжар на вузкіх спецыялістаў паліклінік, кансультатыўную дапамогу будуць аказваць прыёмныя аддзяленні бальніц, паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік на тэлеканале „Беларусь 1” 12 жніўня.

„Вузкія спецыялісты — яны ў пагалосцы. Да іх немагчыма трапіць або складана трапіць. Іх не хапае ў паліклініках. Зараз ідзе мадэрнізацыя прыёмных аддзяленняў, для таго каб яны аказвалі ў тым ліку кансультатыўную дапамогу”, — адзначыў міністр.

Ва ўрачоў стацыянара, паводле слоў Караніка, будуць дадатковыя стаўкі, яны будуць кансультаваць у прыёмных аддзяленнях шматпрофільных бальніц. „Гэта будзе больш якасная спецыялізаваная дапамога. Ён (урач. — БелаПАН.) будзе разумець, што ў яго за спінай дыягнастычныя магчымасці клінікі. Пацыент можа звярнуцца туды, атрымаць рэкамендацыі, накіраванні на абследавання і фінальную кансультацыю пасля абследавання. Гэта таксама зніме цяжар з паліклінік”, — лічыць чыноўнік.

belapan.by