Прызначаны новы старшыня памежнага камітэта



29 снежня ўказам прэзідэнта генерал-маёр Анатоль Лапо прызначаны новым старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце кіраўніка дзяржавы.

На сайце камітэта Анатоль Лапо ужо значыцца ў якасці кіраўніка ДПК.

lappo-2912

Фота: gpk.gov.by

На пасадзе старшыні Дзяржаўнага памежннага камітэта Лапо змяніў генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава, якога прэзідэнт 27 снежня адправіў у адстаўку па ўзросце.

Анатоль Лапо нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Кулакоўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшая пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя Варашылава і ў 2001 годзе — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы РФ.

У перыяд з 1981 года па 1992 год праходзіў службу ў Чырванасцяжнай Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад радавога тэрміновай службы, намесніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы да намесніка каменданта — начальніка штаба пагранкамендатуры.

З 2004 па 2008 год кіраваў Смаргонскім пагранічным атрадам. Указам прэзідэнта ад 29 жніўня 2008 года № 470 быў прызначаны на пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта — начальніка галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

БелаПАН