Прызыўнікі будуць прымаць прысягу без родных і блізкіх



Прызыўнікі ў Беларусі ўпершыню будуць прымаць прысягу без запрошаных родных і блізкіх, – паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.

Мінабароны ўлічвае эпідэміялагічную абстаноўку ў сваёй дзейнасці. Таму ў краіне не праводзіліся ўрачыстыя мерапрыемствы падчас адпраўкі новага папаўнення ў войскі. А ўсе навабранцы пасля прыбыцця ў войскі прайшлі двухтыднёвую ізаляцыю – гаворыцца ў інфармацыі.

Змены закранулі і прыняцця прысягі. Упершыню яна пройдзе без запрошаных родных і блізкіх. Аднак пры гэтым арганізуецца онлайн-трансляцыя з самых масавых месцаў прыняцця прысягі – з 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у Марʼінай Горкі. Бацькі змогуць паглядзець онлайн, як іх сыны прымаюць прысягу. Але і самі бацькі рыхтуюць відэавіншаванне дзецям.

Пасля цырымоніі прысягі вайскоўцаў чакаюць канцэрт і святочныя мерапрыемствы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by