Птушка стала прычынай падзення лёгкаматорнага самалёта



У Салігорскім раёне 2 жніўня ў ваду ўпаў лёгкаматорны шматмэтавы самалёт Х-32 „Бекас”.

Як паведаміў інтэрнэт-газеце БелаПАН Naviny.by дырэктар ТАА Avia Grata Ігар Несцяровіч, самалёт выконваў авіяхімработы над сажалкамі Чырвонаслабодскага рыбгаса.

„Паводле папярэдніх дадзеных, у вінт трапіла птушка, з-за чаго самалёт упаў з вышыні каля чатырох метраў”, — паведаміў кіраўнік кампаніі.

41-гадовы лётчык, у якога багаты вопыт пілатавання (раней служыў у авіяцыі МНС), атрымаў лёгкія траўмы, з якімі шпіталізаваны ў раённую бальніцу.

Інцыдэнт расследуюць спецыялісты транспартнай інспекцыі сумесна з дэпартаментам авіяцыі.

belapan.by