Публікацыі барысаўскага сайту Ex-press.by прызналі экстрэмісцкімі



Адпаведную пастанову прыняў суд Барысаўскага раёну, піша Свабода.

Разгляд справы адбыўся пасля заявы пракуратуры Барысаўскага раёну. Інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-рэсурсу Ex-press.by прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

З часу сфальшаваных выбараў прэзідэнта Беларусі ў жніўні 2020 году ўлады прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйную прадукцыю шэрагу СМІ, у тым ліку тэлеканалу «Белсат», спартовага сайту By.tribuna.com і парталу Tut.by.

Еx-press.by — незалежнае рэгіянальнае выданне, якое асвятляе падзеі ў Барысаве і Жодзіне. 6 жніўня ягоны сайт быў часова заблакаваны.

У ліпені пасля ўзмацнення ціску сілавікоў на незалежныя СМІ Беларусі рэдакцыя Еx-press.by  пакінула  Беларусь.