Пункты спрошчанага пропуску адкрыліся на мяжы з Літвой
Год таму
Гэта звязана з каталіцкім Раством. Такая інфармацыя змешчана на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.
Пропуск асобаў у пешым парадку ажыццяўляецца праз пункт спрошчанага пропуску «Кемелішкі» Астравецкага раёну, і праз Лынтупы Пастаўскага раёну.
Прапускаюць праз названыя пераходы толькі тых грамадзян, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі. Пры сабе трэба мець пашпарт з візай, і дакумент, які пацвярджае прапіску.