Пуцін стаў героем „Жалезнага неба-2”



Адным з герояў „Жалезнага неба-2” – працягу знятай у Фінляндыі парадыйнай фантастычнай камедыі – стаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Стваральнікі сіквела апублікавалі новы трэйлер фільма. Ролік цалкам прысвечаны расейскаму прэзідэнту. Яго ролю выканаў вядомы ў Фінляндыі па розных камедыйных шоў акцёр Кары Кетонан.

Першая частка „Жалезнага неба” стала самым дарагім фільмам у гісторыі Фінляндыі. Бюджэт карціны склаў 7,5 млн. еўра, прычым 16% сродкаў былі сабраныя метадам краўдфандзінга.

Фільм распавядае пра нацыстаў, якія ўцяклі ў 1945 годзе і знайшлі сховішча на цёмным баку Месяца, дзе працягнулі выношваць планы аб сусветным панаванні. Такі шанец ім прадастаўляецца ў 2018 годзе, калі на Месяц зноў высаджваюцца амерыканскія астранаўты.

naviny.by