Пуціна можна купіць за 28 рублёў



У Гарадзенскім універмагу сярод іншых сувеніраў госці і жыхары горада могуць прыдбаць фігурку расейскага кіраўніка Уладзіміра Пуціна. Вядомы сваім захапленнем дзюдо, Пуцін выраблены апранутым у кімано і лёгка пазнавальным. Такі сувенір каштуе 28 рублёў, што складае прыблізна 14 даляраў.

Наколькі паспяхова прадаюцца такія сувеніры, высветліць не ўдалося.

Беларускае Радыё Рацыя