П’яны пінчук пакусаў даішніка



Адбыўся інцыдэнт у ноч на нядзелю 21 мая, прыкладна ў 3.20. Аўтамабіль прыцягнуў увагу інспектараў сваім неадэкватнымі паводзінамі на дарозе. «Даішнікі прапанавалі спыніцца, але кіроўца БМВ не адрэагаваў і вырашыў збегчы — ён пачаў рух у бок вуліцы Кірава. Але каля дома №2 па названай вуліцы яго аўтамабіль па тэхнічных прычынах спыніў рух», — распавёў следчы Міхаіл Чыстоўскі пінскаму парталу varjag.net.

Кіроўца машыны – 27-гадовы пінчук. Калі машына спынілася, ён кінуў аўто і вырашыў збегчы. Супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі затрымаць мужчыну, але той пачаў адбівацца. У працэсе ён нават укусіў аднаго з міліцыянтаў.

Высветлілася, што мужчына быў п’яны — у крыві знайшлі 1,2 праміле. Плюс — мае непагашаную судзімасць за абарот наркотыкаў.

Але цяпер, замест санкцый за п’янае кіраванне, парушальніку прыйдзецца яшчэ адказваць і за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўніка ДАІ.

«У цяперашні час у дачыненні да гэтага грамадзяніна пачата крымінальная справа. Дадзены грамадзянін затрыманы, знаходзіцца ў ІЧУ Пінскага ГАУС. Зараз вырашаецца пытанне аб ужыванні меры стрымання ў дачыненні да гэтага грамадзяніна», — растлумачыў Міхаіл Чыстоўскі.

Даішнік, якога ўкусілі, падчас затрымання «злавіў» яшчэ некалькі ўдараў. Сёння ён усё яшчэ на бальнічным.