Пясчаная бура ў Гародні



Сёння ў Гародні і Гарадзенскай вобласці абвешчана штармавое папярэджанне. Сіноптыкі папярэдзілі пра ўзмацненне ветру, парывы якога могуць дасягаць 15-20 м/с. Жыхары Гародні сталі відавочцамі пылавога воблака, якое  ахутала цэлы мікрараён Альшанка. Неба набыло белаваты колер. Сіноптыкі сцвярджаюць, што гэта ўсяго толькі пясок з зямлі, які падняў парывісты вецер.

Шэраг сайтаў надвор’я паведамляе, што гэта тая самая пясчаная бура з Сахары, якая рухаецца далёка на поўнач у Нарвежскае мора, да берагоў Ісландыі і Грэнландыі праз Еўропу. Асабліва густыя аблокі распаўсюдзяцца праз Балеарскія выспы і паўночна-ўсходнюю Іспанію ў Францыю, Швейцарыю, Германію, краіны Бенілюкса, Вялікабрытанію і Ірландыю.

Паводле grodnonews.by