Пятая батарэя ЗРК „Тор-М2” і чатыры самалёты Як-130 паступяць у Беларусь у 2018 годзе



Пятая батарэя ЗРК „Тор-М2” і чатыры самалёты Як-130 будуць пастаўлены ў Беларусь у 2018 годзе. Аб гэтым паведаміў 2 красавіка журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў.

Заключаны кантракты на закупку пятай батарэі зенітна-ракетнага комплексу „Тор-М2” і чатырох вучэбна-баявых самалётаў Як-130.

„Мы авансавую праплату ўжо ўнеслі. Чакаем, што да канца года пастаўка гэтых узбраенняў будзе ўжо завершана”, – сказаў Андрэй Раўкоў.

Міністр таксама адзначыў, што закупка 12 самалётаў знішчальнікаў Су-30СМ пачнецца з 2019-2020 года.

Андрэй Раўкоў расказаў аб ходзе праверкі Узброеных Сіл, якая праводзіцца цяпер па даручэнні кіраўніка краіны. Паводле слоў міністра, яна ідзе ў адпаведнасці з планам. Наперадзе, у прыватнасці, камандна-штабныя вучэнні з 37-й механізаванай брыгадай. „Цяпер рыхтуецца сур’ёзнае вучэнне з трыма злучэннямі, воінскімі часцямі ВПС і войскаў ППА. У бліжэйшы тыдзень-паўтара яно будзе праведзена”, – праінфармаваў ён.

belta.by