Пятніца – “Берасце юбілейнае”, субота – “Берасце святочнае” і нядзеля – “Берасце фестывальнае”



З’явілася праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю горада Берасця. Афіцыйныя ўрачыстасці пачнуцца 6 верасня ў пятніцу і завершацца 8 верасня ў нядзелю.

“У святочныя дні чакаецца наплыў турыстаў”, – зазначае загадчык сектара спорту і турызму Упраўлення спорту і турызму Берасцейскага аблвыканкаму Дзяніс Нікіцюк:

– Ёсць ужо праграма 1000-годдзя Берасця. У рамках яе шмат ужо заявак. Шмат ініцыятыў. Але ж гэтыя ініцыятывы трэба было раней рэалізоўваць, таму што гатэлі Берасця, Камянеччыны, Кобрынскага раёну ўжо забраніраваны цалкам.

Афіцыйныя мерапрыемствы кожнага з трох дзён святкавання пройдуць на розных гарадскіх пляцоўках. Кульмінацыяй урачыстасцяў стане: міжнародны карнавал, музыкальна-гістарычная кампазіцыя “Міленіўм” і феерверк, якія адбудуцца 7 верасня ў суботу. Акрамя таго, у мясцовых забаўляльных установах з нагоды 1000-годдзя будуць адбывацца вечарыны, які не ўнесены ў афіцыйную праграму святкаванняў. 

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя