Пяцігадовая дзяўчынка з Берасця ўразіла Галкіна



Пяцігадовая Дар’я Скамарошчанка з Берасця ўзяла ўдзел у праграме „Лучше всех” Максіма Галкіна, выпуск якой выйшаў 18 снежня.

Дзяўчынка прадэманстравала, што валодае рэдкай літаратурнай памяццю. Яна распавяла, што ўжо прачытала 100 кніг і прачытала на памяць урыўкі з самых розных дзіцячых твораў. Напрыклад, з казкі „Прынцэса на гарошыне” Ганса Хрысціяна Андэрсана, з кнігі „Балада пра маленькі буксір” Іосіфа Бродскага і працытавала радкі „Вожыка ў тумане” Сяргея Казлова.

Максім Галкін пажартаваў, што Дар’я – гэта аўдыядзяўчынка і аб’ём яе памяці не меншы за чатыры гігабайты. Таксама Дар’я прачытала на памяць частку са „Шкодных парадаў” Рыгора Астэра.

Пісьменнік з’явіўся ў студыі, каб асабіста праверыць памяць дзяўчынкі. Ён паціснуў Дар’і Скамарошчанцы руку і ўручыў падарункі. У залі прысутнічала маці дзяўчынкі Кацярына Таберка. Яна вядзе свой блог пад назвай „Кніжны Шкап”, у якім распавядае пра дзіцячыя кнігі.

У 2014 годзе „Кніжны Шкап” стаў „Найлепшым кніжным блогам рунэту”. Тата дзяўчынкі Уладзімір Скамарошчанка – мастак, дызайнер і фатограф.

belta.by