Пяцікласнік з менскай школы выратаваў дваіх дарослых



Пяцікласнік Ілья Матук з сярэдняй школы № 209 Менска выратаваў ад пажару дваіх дарослых. Пра гэта «Мінск-Навінам» распавялі ў адміністрацыі ўстановы адукацыі.

Ілья разам з сябрам вярталіся дадому пасля школьных заняткаў. Калі яны праходзілі міма жылога дзевятнаццаціпавярховіка на вуліцы Ясеніна, з яе вокнаў сталі вылятаць падпаленыя рэчы і коўдра, якая дымілася. Пяцікласнік не разгубіўся – патэлефанаваў у службу выратавання і распавёў пра ўбачанае. Прыехалі пажарныя. Як аказалася, у адной з кватэр загарэліся пасцельныя прылады па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. У выніку былі выратаваны два чалавекі – гаспадар жылля і яго сяброўка.

– Пазней высветлілася: Ілья быў першым і адзіным, хто набраў 101. Такім чынам, яму ўдалося дапамагчы дарослым, якія апынуліся ва ўладзе агню, – распавяла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 209 Вольга Швед.

Цяпер Ілья ў школе герой. Яго прыехалі павіншаваць супрацоўнікі Маскоўскага РАНС: паціснулі хлопцу руку, уручылі дыплом і падарунак.

zviazda.by