Пётр Кузняцоў: Улада робіць захады для змяншэння расейскага медыйнага ўплыву



Савет Рэспублікі ўслед за Палатай Прадстаўнікоў тэрмінова ўхваліў змяненне шэрагу палажэнняў Закона „Аб СМІ”. Паводле заснавальніка Гомельскага партала „Моцныя навіны” Пятра Кузняцова, раптоўныя змены ў заканадаўстве, якое рэгулюе сродкі масавай інфармацыі, накіраваныя на змяншэнне расейскага медыйнага ўплыву:

– Улада шэраг крокаў прадпрымае для таго, каб супрацьстаяць магчымай расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Улада вывучыла ўрокі, якія яна пабачыла на прыкладзе таго, што адбывалася ва Украіне, дзе вельмі цяжка дагэтуль ідуць гэтыя працэсы вызвалення ад расейскіх медыяў. Тут важны яшчэ момант у тым, што літаральна адначасова прагучала ініцыятыва пра тое, каб выключыць расейскі канал НТВ з сацыяльнага пакету. З праеўрапейскімі дэмакратычнымі медыямі ўлада змагаецца даўно і яна ўжо не раз паказала, што ёй ніякія інструменты, ніякія законы не патрэбныя.

Пётр Кузняцоў бачыць асноўную небяспеку ад новай версіі „Закона аб СМІ” ў тым, што ўлада атрымала легальныя магчымасці блакіроўкі нелаяльных інтэрнэт-рэсурсаў.

Беларускае Радыё Рацыя