Пётр Рудкоўскі: Час трансфармацыі краіны можа быць вельмі зацягнуты



Час трансфармацыі краіны можа быць вельмі зацягнуты. Пра гэта на прыкладзе Туніса, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ці Польшчы гаворыцца ў новым даследванні «Да новай Беларусі. Фактары трансфармацыі» Беларускага інстытуту стратэгічных даследванняў. А вось прыклад Украіны не вельмі падыходзіць да беларускіх рэаліяў. Каментаваў у нашым эфіры дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследванняў Пётр Рудкоўскі:

„Ва Ўкраіне не было аўтакратыі як такой, а быў так званы „гібрыдны рэжым”. Гэта значыць, што паноўная ўлада мела вельмі шмат якароў уплыву, вельмі шмат адміністрацыйнага рэсурсу, але тым ня меньш палітычная канкурэнцыя прысутнічала. У выпадку Беларусі сітуацыя каардынальна іншая: маем дачыненне з кансалідаваным аўтарытарызмам там, дзе парламент, судовая сістэма практычна не маюць мясцовага самакіравання, не кажучы ўжо пра СМІ”.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Таму сітуацыя ў Беларусі больш падобная на тую, што была ў Польшчы часоў народнай рэспублікі, альбо Туніса перыяду Бен Алі, дадаў эксперт.

Беларускае Радыё Рацыя