Пётр Рудкоўскі: Мірны пратэст значыць працяглы



Мірны пратэст значыць працяглы. Гэта прызнаў дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Пётр Рудкоўскі. У эфіры Рацыі палітоляг прадставіў новае дасьледаваньне BISS пад загалоўкам «Да Новае Беларусі: фактары трансфармацыі».

„Гледзячы на гісторыю пасляваеннага часу, толькі чвэрць выпадкаў, калі пасля сыходу аўтакрата ўсталёўвалася дэмакратыя. Ёсць вялікае рызыка, што хтосці з той самай групоўкі прыйдзе да ўлады, што новая групоўка прыйдзе да ўлады, але ўсталюе новую аўтакратыю. Мірнасць пратэстаў адтэрміноўвае працэс дэмантажу аўтакратыі”.

Пётр Рудкоўскі

Маючы за сабой сілавы апарат, улады могуць вельмі лёгка на месяцы, а часам на гады, застрашыць грамадзтва, адзначае экспэрт. Ці працуе зараз час на Лукашэнку?

50/50. Праўда ў тым, што Лукашэнка ўмее выкарыстоўваць сітуацыі на сваю карысць. Тое, што адбываецца цяпер, гэтае абвастрэнне рэпрэсій, справакаванне жорсткіх санкцыяў – гэта проста жудасная перспектыва для рэжыму. Тым ня менш у плане выйгрышу ў часе гэтыя дзеянні маюць нейкую логіку. У сэнсе: а раптам з’явіцца нешта спрыяльнае, як у мінулым і было”.

Лукашэнка тактык, але не стратэг, падкрэсьлівае Рудкоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя