Пётр Рудкоўскі: Беларусы захавалі патэнцыял усталявання трывалай дэмакратыі



Беларускі Інстытут стратэгічных даследаванняў прадставіў новае даследаванне „Каштоўнасці і геапалітыка” , якое ахапіла каштоўнасныя арыенціры беларусаў у перыяд з 2010 па 2020 год.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – дырэктарам Беларускага Інстытуту стратэгічных даследаванняў Пятром Рудкоўскім пра тое, наколькі Беларусь цэласная, якія каштоўнасці важныя для беларусаў зараз, наколькі каштоўнасці беларусаў ужо паўплывалі на выбары 2020 і яшчэ паўплываюць на выбар наступнага кіраўніка Беларусі.

РР: У якіх варунках стваралася гэтае даследаванне, і для чаго?

– Даследаванне планавалася ўжо 2 гады таму, задоўга да тых падзяў, якія адбыліся ў жніўні мінулага году. Важна было аналізаваць каштоўнасныя трансфармацыі, якія адбываліся і адбываюцца ў Беларусі. Якраз у 2020 годзе падыходзіла да завяршэння 7 хваля апытанняў сусветнага агляду каштоўнасцяў. Гэта глабальны вялізарны праект, які вывучае каштоўнасныя арыентацыі ў розных грамадства. У рамах 7 хвалі апытанняў 77 краінаў былі апытаныя на прадмет каштоўнасцяў, у тым ліку Беларусы. З 1990 па 2018 году ўжо былі яўныя вынікі апытанняў. І вельмі шкода, што да гэтага часу гэтыя дадзеныя не былі сістэматычна прааналізаваныя. Гэта стала асноўным заданнем для Беларускага Інстытуту Стратэгічных Даследаванняў, каб заняцца аналізам гэтых каштоўнасных зменаў. У гістарычным ключы – гэта значыць, як яны змяняліся цягам апошніх 30 год. У параўнаўчым ключы – якім чынам яны суадносяцца з трэндамі ў Заходняй Еўропе, Еўразіі, Цэнтральна-Усходняй Еўропе. І якім чынам яны прыблізна выглядаюць зараз. Гэта выданне 2018 году, але каштоўнасці, як вядома, вельмі хутка не змяняюцца, таму па вялікім рахунку, гэта тычыцца і 2021 і 2022 году. Такога масштабнага даследвання да гэтага часу не было.

РР: Паводле Вашага даследавання, адзіны з першых вынікаў, якія выдзелены ў сферы геа-культуры, гэта тое, што 3 краіны Еўразійскай групы – гэта Расея, Беларусь і Казахстан узначальваюць рэйтынг рэлятывізму. Што гэта значыць для Беларусаў?

– Тут апублікавалі так званую канцэпцыю Крыстыяна Вельцэля, гэта даследчы дырэктар сусветнага агляду каштоўнасцяў. Рэлятывізм разумее даволі спецыфічна, гэта наколькі пазітыўна ставяцца да такіх рэчаў, як прыняцце хабару, безквітковы праезд, неплачэнне падаткаў. У нашым даследванні таксама разгядаецца пазітыўны/негатыўны момант рэлятывізму, там ёсць свае нюансы. Але так ці сяк, цікава тое, што вышэйзгаданыя краіны трапілі ў верхушку краінаў, дзе характэрна рэлятывістычнае стаўленне да даволі важных грамадскіх нормаў.

РР: То бок можна сказаць, што беларусы ўмерна ставяцца да хабару, і да падобных праяваў, і не будуць супрацьстаяць гэтым з“явам?

– Тут гаворка ідзе пра тое, што ступень прымальнасцітакіх з’яваў , ён адносна высокі ў гэтых краінах.

Цалкам размова:

З «Госцем Рацыі» дырэктарам Беларускага Інстытуту стратэгічных даследванняў Пятром Рудкоўскім камунікавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя