Пытанне Наталлі Качанавай наконт „найлепшай медыцыны ў свеце”



Газета “Звязда” у пятніцу, 17 чэрвеня, апублікавала цытату старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Качанавай. Цытата спадарыні Качанавай гучыць так: “Наша сістэма аховы здароўя , бадай, адна з найлепшых у свеце. Мы па праве ганарымся сваімі медыцынскімі работнікамі. Будуюцца новыя медыцынскія ўстановы, рэканструюцца існуючыя, набываецца новае абсталяванне…”.

Пасля гэтай цытаты спадарыні Качанавай, паўстае пытанне: няўжо насамрэч наша медыцына “адна з найлепшых у свеце”? І чаму гэта пры “найлепшай сістэме аховы здароўя” у Беларусі сёння афіцыйна зарэгістравана 3904 вакансіі для дактароў-спецыялітстаў? І чаму гэта сёння ў Беларусі не хапае 3,3 тысячы метыцынскіх сясцёр і больш за 2 тысячы санітарак? І чаму сёння дзесяцігоддзямі не рамантуюцца і не дабудоўваюцца медыцынскія ўстановы, асабліва ў райцэнтрах Беларусі? Напрыклад, у Зэльве ўжо больш за 20 гадоў будуецца раённая палікліннніка, якая так і не можа дабудавацца? Чаму?…

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]