Пытанне пра медыцыну засталося без зразумелага адказу



Гарадзенскія актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі атрымалі адказ на пісьмовы зварот ў Гарадзенскі аблвыканкам. Пад зваротам, які тычыўся якасці аховы здароўя ў рэгіёне, падпісаліся 850 чалавек. У адказе гарадзенскага гарвыканкаму чыноўніца Зоя Кулеша спаслалася на мінімальны нарматыў забеспячэння аховы здароўя, які выконваецца. На думку сябры Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Сяргея Верамеенкі, грамадзяне праз стос лічбаў, не атрымалі зразумелых адказаў.

– Мы спасылаліся на не надта добрую якасць медычнага абслугоўвання і на недастатковасць выдаткаў на медыцыну на Гарадзеншчыне. Яны далі адказ, што ў нас усё добра, што ўсе запланаваныя паказчыкі выконваюцца, больш за тое, выдаткі перавышаюць запланаваныя паказчыкі. Маўляў, і 2014 годзе выдаткі перавысілі запланаваныя, а ў 2015 будзе яшчэ больш выдатковацца грошай.

Без адказу засталося пытанне, чаму ў Гародні такая малая колькасць паліклінікаў. А ў асобных раёнах гораду паліклінікі адсутнічаюць наогул.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя