Рабочы „Атланта” залез з бел-чырвона-белым сцягам на заводскую трубу
Рабочы менскага завода „Атлант” Віктар Манкевіч 28 кастрычніка залез на трубу прадпрыемства з бел-чырвона-белым сцягам і патрабуе адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.
„Я, рабочы завода „Атлант” Манкевіч Віктар Анатольевіч, прызнаю сваім прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую і нагадваю Аляксандру Рыгоравічу аб выстаўленым ультыматуме, — кажа рабочы ў відэазвароце. — Вы павінны абвясціць аб сваім сыходзе, вы павінны спыніць гвалт, вы павінны вызваліць усіх палітычных зняволеных. Не разбурайце нашу краіну! Калі ў вас ёсць нешта чалавечае, калі вы сапраўды недзе перажываеце за Беларусь — сыходзьце, сыходзьце цяпер, пакуль не позна!”
Як паведамляе тэлеканал „Белсат”, на тэрыторыю завода да трубы, дзе знаходзіцца Манкевіч, прыбылі супрацоўнікі міліцыі і МНС.
