Рабочы Рух заклікае пачаць забастоўку



З рабочых у Беларусі пачалі браць падпіскі пра тое, што яны не будуць размаўляць пра вайну ва Украіне.

Пра гэта паведамляе партыя „Грамада” і ўказвае на такія выпадкі на дзяржпрадпрыемствах Бабруйску і Чэрыкава. Забараняюць размаўляць пра расейска-украінскую вайну на працы, на вуліцы і нават дома.

Як паведамлялася, ініцыятыва Рабочы Рух заклікае арганізаваць забастоўку.

„Нашая віна ў тым, што мы дазволілі дыктатару заставацца ва ўладзе і ўцягнуць Беларусь у вайну! Сёння, як ніколі, нам патрэбныя сумесныя дзеянні. Калі мы не забастуем і не выкажам свой пратэст ваенным дзеянням, нашыя родныя і блізкія будуць гінуць на вайне”.

Прапануецца зарэгістравацца на платформе ў Telegram (https://t.me/stachka_by_bot), зрабіць запіс прадуктаў, вады і лекаў, зняць усе наяўныя грошы і абмяняць іх на валюту, заправіць аўтамабілі. Каардынацыя дзеянняў пачнецца пасля збору неабходнай колькасці гатовых баставаць.

[manual_related_posts]