Работнікам Слонімскай КПФ вярнулі індэксацыю



Работнікам Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі вярнулі індэксацыю, якую не налічылі ў зарплату па загаду адміністрацыі прадпрыемства, якая спаслалася на пастанову “Аб рэалізацыі нормаў Пастановы Савета Міністраў № 744”.

Калі работнікі фабрыкі даведаліся, што без індэксацыі да заробку кожны з іх не атрымае па 400 тысяч рублёў, сабралі каля 200 подпісаў пад зваротам да Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з просьбай разабрацца ў дадзенай сітуацыі.

Зварот з подпісамі работнікаў Слонімскага прадпрыемства планаваўся быць адпраўлены ў Міністэрства 23 кастрычніка. А калі і Міністэрства не прыслухаецца да работнікаў фабрыкі, яны запланавалі аб’явіць агульную фабрычную забастоўку.

І сёння, 27 кастрычніка, адміністрацыя Слонімскай КПФ спалохалася заяў работнікаў прадпрыемства, і налічыла ім, як і належыць, індэксацыюда заробку.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя. Слонім.

Фота аўтара