Свіслацкія работнікі ЖКГ абураныя рэзкім зніжэннем заробку



У Свіслачы  працаўнікі будбрыгады мясцовай Жыллёва-камунальнай  гаспадаркі абураныя зніжэннем іх заробкаў. Па выніках мінулага месяца ім зменьшылі аплату за працу на 50%. Некаторыя называюць канкрэтную суму ў 100 рублёў. Кажа мясцовы работнік ЖКГ Сяргей Варанецкі:

– Кажуць, што ў мяне каэфіцыент працоўнага ўдзелу 0, 5!  Пытаю, як 0,5? За што? Адказалі, што за парушэнне дысціпліны. Аказалася нас дзесяць чалавек. Бз санкцыі дырэктара падпісаў галоўны інжынер. Майстар кажа, што не падпісваў гэты дакумент. Аказалася, ніякіх дакументаў пра гэтае зніжэнне, ніякіх загадаў няма. Мы – у пракуратуру. Яны кажуць, што гэта ўсё крымінальная справа. І не толькі нас, але і жанчынаў з участка, дзе прыбіраюць вуліцы, таксама пазбавілі КПУ па 0, 4. У мяне такім чынам каля 100 рублёў недаплаты.

Работнікі ЖКГ рашучыя ў адстойванні справядлівага заробку, яны не выключаюць, што справа будзе перададзена ў суд на нематываванае змяньшенне заробку. 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя