Работнікі «Брэстгаза» пакінулі без газу жыхарку Берасця



Работнікі «Брэстгаза» пакінулі без газу жыхарку Берасця Ірыну Смірнову. Прычынай стаў пратэрмінаваны газавы кацёл. Газавікі не толькі адключылі кацёл і калонку, але абрэзалі ды забралі з сабой больш за метр газавай трубы, — кажа жыхарка:

— Замначальніка Горгаза Машчук Юрый Уладзіміравіч заявіў, што трубы вяртаць яны не збіраюцца. Такім чынам яны падбалі пра маё жыццё і бяспеку, бо баяліся самавольнага падключэння газу. 

Юрый Машчук не бачыць у абразанні і забіранні труб нічога незаконнага:

Якія трубы? Гэта два згоны па 10 сантыметраў, каб не было самавольнага падключэння да газу. Калі здарыцца няшчасны выпадак тады крайнімі будуць газавікі, а не людзі ці Радыё Рацыя.

Трэба адзначыць, што насамрэч было абрэзана больш за метр труб. Як пракаментавалі ў вытворча–тэхнічным аддзеле іншай газавай гаспадаркі, адключаць газ могуць рознымі спосабамі.

Беларускае Радыё Рацыя