Работніца гомельскага „Камінтэрна” спрабавала спаліць сябе на прахадной
Год таму
Работніца гомельскага „Камінтэрна” раніцай 9 чэрвеня на прахадной прадпрыемства спрабавала спаліць сябе.
Як паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, інцыдэнт здарыўся прыкладна ў 7.30. Жанчына абліла сябе гаручай вадкасцю і падпаліла.
Дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў прадпрыемства яе атрымалася выратаваць — на яе накінулі покрыва і аблілі вадой з вядра.Работнікі „Камінтэрна” выклікалі хуткую дапамогу і міліцыю. Пацярпелая атрымала сур’ёзныя апёкі. Калі жанчыну везла хуткая, яна была ў прытомнасці, размаўляла. Працуе следча-аператыўная група, прызначаныя экспертызы, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычная.
Жанчыне 55 гадоў, яна працавала на прадпрыемстве прыбіральшчыцай.