Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу стварыла вайсковую камісію (абноўлена)
Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу стварыла вайсковую камісію. Пра гэта Радыё Рацыя паведаміў сябра Рады Уладзімір Някляеў:
– Мы будзем рабіць свае прапановы адносна таго, як працаваць у войску, дзеля таго, каб гэтыя людзі рабіліся ўсё большымі патрыётамі Беларусі. Спадзяемся на тое, што ў звязку з тымі новымі павевамі ў нашай унутранай і знешняй палітыцы, якія назіраюцца апошні час, нас нехта ў нечым зразумее і ва ўладзе, а калі не, то будзем гэтым займацца без садзейнічання.
Вайсковую камісію пры БНК узначаліў Мікалай Статкевіч, адзіны ў Радзе, хто мае афіцэрскае званне. Да супрацы ў камісіі будуць прыцягвацца не толькі спецыялісты ў вайсковай справе, але і ўсе беларускія патрыёты, у тым ліку прадстаўнікі інтэлігенцыі.
Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
У Менску 7 снежня адбылося пасяджэнне Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу (БНК).
Рада БНК разгледзела шэраг актуальных пытанняў. Найпершым і галоўным пытаннем падчас пасяджэння Рады было пытанне стварэння вайсковай камісіі. Такую камісію Рада стварыла і кіраўніком вайсковай камісіі аднагалосна абраны Мікалай Статкевіч.
На пасяджэнне Рады была зацверджана сімволіка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, а таксама падрыхтавана шэраг зваротаў да грамадзян Беларусі. Найперш, гэта звароты звязаныя з эканамічнай сітуацыяй у Беларусі і з магчымай ваеннай акупацыяй Беларусі Расіяй.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя