Рада па правах чалавека ААН збірае звесткі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі



Апублікаваная просьба падаць матэрыялы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі для дакладу Спецыяльнага дакладчыка аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Радзе па правах чалавека.

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі ў адпаведнасці з рэзалюцыяй 44/19 Рады па правах чалавека прапануе дзяржавам, установам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, спецыялізаваным агенцтвам і звязаным з імі арганізацыям, міжурадавым і няўрадавым арганізацыям і нацыянальным праваабарончым інстытутам унесці ўклад у яе маючы адбыцца пісьмовы даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. У дадатак да агульнага агляду сітуацыі з правамі чалавека, у гэтым годзе таксама будзе вітацца прадстаўленая інфармацыя аб праве на адукацыю.

Пісьмовыя матэрыялы павінны быць адпраўлены ў электронным выглядзе, у фармаце Word, на адрас электроннай пошты: [email protected] з копіяй на: [email protected], з названай тэмай ліста «Рэзалюцыя Рады па правах чалавека 44/19». Дакумент павінен быць не большы за 5 старонак. Матэрыялы неабходна падаць не пазней за 19 лютага 2021 года. Пісьмовыя дакументы павінны быць прадстаўлены выключна на англійскай, рускай ці беларускай мовах.

novychas.by