«Радзіславу» ліквідуюць 9 сакавіка ў Менскім гарадскім судзе
Судовае паседжанне аб ліквідацыі ГА «Радзіслава» прызначанае на 14:00 9 сакавіка ў Менскім гарадскім судзе. Ініцыятарам ліквідацыі выступае Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Менгарвыканкама. Такія дадзеныя з’явіліся ў раскладзе судовых паседжанняў на сайце Вярхоўнага суда Беларусі. Справу №93ГІП2218 разгледзіць суддзя Шастакоў Ю.В.
Яшчэ ў верасні 2021 года стала вядома, што ДФР КДК накіраваў у Менгарвыканкам прапанову аб ліквідацыі арганізацыі. 14 студзеня 2022 года ў прадстаўніц праўлення арганізацыі і іх сваякоў прайшлі ператрусы. Былая кіраўніца ГА Вольга Гарбунова знаходзіцца ў СІЗА з 9 лістапада 2021 года.
„Радзіслава” працуе з 2002 года. Арганізацыя дапамагае пацярпелым ад гвалту жанчынам, у тым ліку падаючы ім прытулак. Значную частку працы выконваюць актывісты і валанцёры на добраахвотных пачатках.
[manual_related_posts]