Раман Халілаў: Гэта пакаранне за маю дзейнасць



57-гадовая Гаянэ Ахціян – маці анархіста Рамана Халілава, якая амаль два месяцы пад арыштам, трымаецца мужна, хаця знаходзіцца ў СІЗА-1 у вельмі цяжкіх умовах, як і ўсе палітычныя.

Яна сардэчніца, але паведамляе сыну Раману, што з ёю ўсё добра. Раман ведае, што на маці ніякай віны няма, але яе ўсё роўна пасадзяць па надуманаму крымінальнаму артыкулу за арганізацыю або ўдзел у дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак, гаворыць Раман Халілаў:

– Гэта адплата за дзяцей, яны так і пішуць, што бацькі адказныя за дзейнасць сваіх дзяцей. Адвакат пад падпіскай аб неразгалошванні. Таму нічога не кажа. Я думаю, што мама будзе знаходзіцца максімальна доўгі тэрмін у СІЗА, таму што там умовы досыць жорсткія. І пасля гэтага, відаць, яна будзе асуджаная па крымінальнай справе і яе накіруюць у калонію.

Сілавыя структуры не змаглі дараваць яе сыну анархісту Раману Халілаву акцыю ля Беларускай амбасады ў Варшаве ў падтрымку забітага Андрэя Зэльцэра. Пасля акцыі яны прыйшлі ў кватэру яго маці, выбілі дзверы, правялі вобыск, падчас якога паставілі яе на калені. Ахоўнікам рэжыму спатрэбілася 10 сутак арышту, каб прыдумаць крымінальную справу, за якую можна пасадзіць жанчыну надоўга.

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]