Раман Кісляк: Людзі кажуць „не” заводу



Правядзенне абавязковых слуханняў перад з’яўленнем новых аб’ектаў на тэрыторыі рэгіёна — гэта элемент прамой дэмакратыі. У гэтым перакананы берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк.

Жыхары берасцейскай вобласці і ў цэлым беларускія грамадзяне павінны мець магчымасць на рэалізацыю права па кіраванню дзяржаўнымі справамі.

„Менавіта такіх зменаў у Канстытуцыі будуць дабівацца пратэстоўцы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода”, — адзначыў юрыст Раман Кісляк:

– Калі людзі падчас грамадскіх абмеркаванняў кажуць „не” такому прадпрыемству, заводу, нейкаму аб’екту, значыць улады павінны чуць. Мы хочам абмежаваць чыноўнікаў, дзяржаўныя органы, уносячы абмежаванні, каб такая норма іх абмяжоўвала супраць вольнага трактавання вынікаў грамадскага абмеркавання. Калі людзі кажуць „не”, значыць павінна быць „не” аб’екту.

Паводле Рамана Кісляка, не выключана, што днямі будуць падрыхтаваныя ад берасцейцаў яшчэ адныя прапановы па змене асноўнага закона краіны. А не толькі ў пытанні грамадскіх слуханняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце