Раман Кісляк: Закон „Ашурка” – закон для Новай Беларусі



Беларускія юрысты распрацавалі закон пра правы зняволеных – так званы закон „Вітольда Ашурка”.

Адным з юрыстаў, што працаваў над гэтым законам быў Раман Кісляк, праваабаронца з Берасця, які часова знаходзіцца ў Грузіі. Ён распавядае пра асаблівасці гэтага закона:

– Тыя пакуты палітзняволеных, вязняў сумлення, на падставе гэтага досведу мы і ўключылі туды самыя асноўныя правы. Зразумела, што гэта права на жыццё, забарона катаванняў, права на юрыдычную дапамогу, права на кантакт са знешнім светам, што вельмі важна. Гэта такі стандарт, які на жаль у Беларусі вельмі моцна парушаецца. Доступ адваката павінен быць. Права на медыка-санітарнае забеспячэнне, медычнае. Там таксама гаворыцца пра паветра, пра харчаванне вязняў.

Раман Кісляк упэўнены, што гэты закон ужо для новай Беларусі:

– У нас няма ілюзій наконт таго, што зараз яго хтосьці прыме. Відавочна, што зараз заканадаўчая практыка, заканатворчасць так званая, ідзе абсалютна ў іншы бок, у горшы бок, пагаршэння ўмоваў. Умовы ўтрымання і ўвогуле гарантыі прадугледжваюцца ўнутры дзяржавы ўнутранымі правіламі, інструкцыямі. Ёсць стандарты, якія прадугледжаны ў міжнародных актах, яны звычайна ігнаруюцца. Задача закону падняць пытанні і прадставіць магчымасць для абароны правоў.

Праца над Законам „Вітольда Ашурка” распачалася яшчэ ў 2021 – м годзе на пахаванні Вітольда і скончылася на гадавіну яго смерці.  Каманда юрыстаў і праваабаронцаў будзе працягваць працу таксама і над іншымі законамі для будучай Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]