Раман Якаўлеўскі: Беларуская ўлада можа паўтарыць сцэнар 2010 года



Беларускія ўлады спрабуюць паўтарыць сцэнар 2010 года. Такое меркаванне выказвае Раман Якаўлеўскі. Цяпер нельга выключаць новых правакацый і рэпрэсій з боку ўлады, бо дзяржаўны апарат дзейнічае паводле лекалаў снежня 2010 года, адзначае беларускі палітычны аглядальнік.

– Спадар Макей адкрыта казаў пра сховішчы арматуры, спецабмундзіравання, зброі. Нічога новага няма. Але гэта ўсё небяспечна. Мы ведаем, што ранейшыя пратэсты заканчваліся масавымі рэпрэсіямі. Зараз сітуацыя адрозніваецца тым, што раней не было такіх адносін паміж Пуціным і Лукашэнкам.

Пры гвалтоўных дзеяннях уладаў у час святкавання Дня Волі і далейшым працягу рэпрэсій Еўразвяз будзе вымушаны жорстка рэагаваць на дзеянні Менску. Усё гэта можа павялічыць небяспеку страты незалежнасці Беларусі, – адзначае Раман Якаўлеўскі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя